ААН дала грант на выратаванне кажаноў у Брэсцкай крэпасці

У закінуты бастыён Брэсцкай крэпасці, які знаходзіцца за межамі горада, штогод злятаюцца зімаваць каля трох тысяч кажаноў. Афіцыйна гэта месца называецца заказнікам “Барбастэла”. Гэта самая буйная зімоўка кажаноў у Еўропе. Два гады назад вандалы аблілі спячых мышэй саляркай і падпалілі. Згарэла больш за чатырста кажаноў.

Пасля гэтага навукоўцы вырашылі ўстанавіць дзверы, краты на вокны і зрабіць зручныя месцы для мышэй. Была пададзена заяўка на конкурс малых грантаў ААН.

Па словах актывісткі арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Марыі Дзям’янчык, яшчэ ў канцы траўня з прадстаўніком ААН у Беларусі была падпісана дамова на прадастаўленне гранту. Праз месяц неабходныя сродкі паступілі на рахунак.

Але ўжо два месяцы банк грошы не аддае па розных бюракратычных прычынах: подпіс не там стаіць, заробак зваршчыка пазначаны без уліку падатку…

“Комсомольская правда в Беларуси”