ААН выкрыла фальшаванні ў камісіі па справах глабальнага пацяплення
Пастаянны орган ААН у справе кліматычных зменаў (IPCC) прызнаўся, што ў адным са сваіх рапартаў у 2007 г. памылкова спрагназаваў знікненне ледавікоў на Гімалаях да 2035 г. Правільнай датай быў бы 2350 г. Гэтая ды іншыя памылкі прывялі да таго, што загучалі скептычныя галасы наконт актуальнасці праблемы глабальнага пацяплення. Таму ад 1 сакавіка ААН распачынае праверку дзейнасці IPCC. Яе правядзе адмысловы камітэт з незалежных спэцыялістаў. Вынікі будуць агалошаныя ўвосень на канферэнцыі ў Паўднёвай Карэі, адзначае Onet.pl.
IPCC быў створаны ў 1988 г. Сусветнай метэаралагічнай арганізацыяй (WMO) і ААН. Летась IPCC разам з былым віцэ-прэзідэнтам ЗША Алам Горам узялі Нобэлеўскую прэмію міру за сваю дзейнасць у справе глабальнага пацяплення. І вось цяпер дзейнасьць IPCC пастаўленая пад сумнеў.