ААН: З Сірыі ўцякло больш за паўтара мільёна чалавек

Дзве траціны з іх пакінулі краіну ад пачатку года, а гэтао сведчыць пра пагаршэнне сітуацыі.



Каля паўмільёна знайшлі прытулак у Іярданіі, столькі ж — у Ліване. Таксама сірыйскія бежанцы аселі ў Турцыі, Іраку, Егіпце ды іншых дзяржавах Паўночнай Афрыкі.



Акрамя таго, больш за 4 мільёны чалавек сталі перамешчанымі асобамі ўнутры самой Сірыі, адзначае ВВС.



Колькасць загінулых з пачатку грамадзянскай вайны ў сакавіку 2011 года па звестках ААН дасягнула 80 тысяч чалавек.



Фота — hronika.info