Абама стаў пераможцам тэледэбатаў кандыдатаў у прэзідэнты ЗША

Другія дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты ЗША выйграў дэмакрат Барак Абама. Такія дадзеныя апублікаваў сёння амерыканскі тэлеканал Сі-Бі-Эс па выніках апытання 400 выбаршчыкаў, якія не выказваюць відавочных сімпатый да каго-небудзь з кандыдатаў. Апытанне было праведзена адразу па завяршэнні тэледэбатаў, паведамляе “Інтэрфакс”. Па звестках Сі-Бі-Эс, Абаму назвалі пераможцам 39% апытаных, яго саперніка-рэспубліканца Джона Маккейна - 27%.

Меркаванне аб тым, што дэбаты завяршыліся "у нічыю", выказалі 35% рэспандэнтаў. Асноўнымі тэмамі другіх дэбатаў кандыдатаў у прэзідэнты ЗША сталі фінансавы крызіс і энергетычная сітуацыя ў краіне.