Абама зрабіў заяву пра сітуацыю на Кубе

"З таго моманту, як я стаў прэзідэнтам, я падтрымліваў кубінскі народ у яго імкненні да вольнага вызначэння сваёй будучыні, свабоды і справядлівасці. Сёння і заўсёды кубінскі народ павінен ведаць, што яго пакуты не застаюцца незаўважанымі і што ЗША непахісныя ў сваім імкненні абараніць неад'емнае права кубінцаў на свабоду", - адзначыў Абама ў сувязі з ўгодкамі з дня смерці вязня Арланда Сапаты Тамаё.

Нагадаем, у лютым 2010 года пасля 85-дзённай галадоўкі пратэсту супраць умоў утрымання сканаў зняволены Арланда Сапата Тамаё, якога арганізацыя "Міжнародная амністыя" абвясціла "вязнем сумлення".

Абама ў чарговы раз заклікаў улады Кубы адпусціць усіх палітычных зняволеных, паведамляе РИА Новости.

Нагадаем, на нядаўняшняй сустрэчы са сваім кубінскім калегам Бруна Радрыгасам Парыльяй міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў адзначыў, што Беларусь заўсёды будзе падтрымліваць Кубу "ў барацьбе з санкцыйнымі рэжымамі".