Абараняючы сына ад міліцыі, жанчына спаліла вочы ўчастковаму

Пракуратура Кастрычніцкага раёна Віцебска вырашае, ці распачынаць крымінальную справу ў адносінах да мясцовай пенсіянеркі, якая абараняла свайго сына ад міліцыянта.
Участковага інспектара выклікалі на сямейную сварку: п'яны мужчына спрабаваў выгнаць з хаты сваю жонку. П'яны вёў сябе вельмі агрэсіўна, і міліцыянт вымушаны быў пырснуць яму ў твар газам з балончыку ды надзець кайданкі.

Убачыўшы гэта, маці скандаліста падбегла да інспектара і плюхнула таму проста ў вочы растворам хлоркі. Міліцыянт шпіталізаваны з хімічнымі апёкамі вачэй.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск