Абарона Святланы Байковай рыхтуе хадайніцтва ў Генпракуратуру
15 лістапада скончыўся тэрмін азнаямлення следчай Генпракуратуры Святланы Байковай і яе абаронцы са справай. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адвакат Міхаіл Воўчак. Ён распавёў, што заўтра са сваёй падабароннай будзе рыхтаваць хадайніцтва ў Генпракуратуру: Воўчак: "Сёння падпісалі пратакол, азнаёміліся і пайшлі па дамах. Заўтра са Святланай будзем думаць, што рабіць. Дакладна, з нашага боку будзе хадайніцтва. Хадайніцтва пойдзе ў Генеральную пракуратуру. Цягам пяці дзён павінен быць адказ. Мы будзем думаць на перспектывыу, як і што рабіць".
Чаго менавіта будзе тычыцца хадайніцтва, Воўчак не паведаміў.
Нагадаем, следчую па асабліва важных справах Генеральнай пракуратуры Святлану Байкову затрымалі сёлета ў лютым. Яе абвінавачваюць у перавышэнні ўлады і незаконным вызваленні ад крымінальнай адказнасці.