Абаронца зборнай Беларусі па футболе Павел Пласконны будзе гуляць у Грэцыі

З грэцкім клубам “Паніоніёс” падпісаў кантракт абаронца зборнай Беларусі па футболе, былы гулец салігорскага “Шахцёра” Павел Пласконны.  Нагадаем, раней яму няўдалося ўладкавацца ў падмаскоўных “Хімках”. Ужо некалькі дзён Пласконны знаходзіцца ў Грэцыі, на базе свайго новага клуба ў прыгарадзе Афінаў Неа-Смірні.

“Паніоніёс” выступае ў суперлізе нацыянальнага першынства, у бягучым чэмпіянаце займае сёмае месца. Паведамляецца, што беларускі футбаліст падпісаў кантракт на 2,5 года.

Прессбол