Абітурыентаў педагагічных ВНУ будзе чакаць сумоўе з трох этапаў
Абітурыенты пры паступленні ў педагагічныя ВНУ будуць праходзіць сумоўе з трох этапаў. Пра гэта сёння паведаміў адказны сакратар прыёмнай камісіі, дэкан факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі БДПУ імя Максіма Танка Сяргей Якавенка.
"Выпускнікі педагагічных класаў будуць паступаць ва ўніверсітэт без уступных выпрабаванняў, на падставе гутаркі. Мы плануем, што сумоўе будзе складацца з трох этапаў. У першую чаргу абітурыент павінен будзе прадставіць характарыстыку-рэкамендацыю ад педагагічнага савета сваёй школы", — цытуе БЕЛТА словы Якавенкі.