Абітурыенты здаюць апошняе ЦТ — сусветную гісторыю

Абітурыенты здаюць апошняе ЦТ — сусветную гісторыю

Беларускія абітурыенты сёння здаюць сусветную гісторыю — гэта апошняе выпрабаванне ў рамках цэнтралізаванага тэставання. На яго запісалася 1,8 тысячы чалавек, паведамляе БЕЛТА.

Далей будуць толькі рэзервовыя дні для тых, хто запісаўся на ЦТ, але не прыйшоў яго здаваць па ўважлівых прычынах. Напісаць тэсты можна будзе 6, 8 і 10 ліпеня. Рэгістрацыя на рэзервовае тэставанне скончыцца заўтра, 3 ліпеня.

Выпрабаванні па ўсіх навучальных прадметах паводле дадатковага графіку будуць праходзіць у БДУ, у тым ліку для іншагародніх.