Абмежаваны доступ да шэрагу беларускіх апазіцыйных сайтаў
У дзень правядзення "Еўрапейскага маршу" з'явіліся праблемы ў шэрагу апазіцыйных інфармацыйных інтэрнэт-сайтаў. Да іх абмежаваны доступ. Каб загрузіць такі сайт, спатрэбіцца 10-15 хвілін. Як паведамляе
"Хартыя-97", падобныя фільтры былі ўжытыя ўладамі ўпершыню ў 2001
годзе.
Для таго, каб заблакаваць сайт, дастаткова на серверы "Белтэлекама" (а ўсе каналы сувязі ў Беларусі праходзяць праз вузел, які кантралюе якраз "Белтэлекам") паставіць фільтр і доступ да сайта для беларускіх карыстальнікаў можа быць закрыты альбо абмежаваны, як зараз.
З такімі праблемамі сёння сутыкнуліся сайты charter97.org, milinkevich.org, ucpb.org, belaruspartisan.org, mfront.net ды іншыя.