Абнаўленне антывіруса ледзь не забіла чалавека падчас аперацыі на сэрцы

Абнаўленне антывіруса ледзь не забіла чалавека падчас аперацыі на сэрцы

Абнаўленне антывіруса ледзь не забіла чалавека падчас хірургічнай аперацыі на сэрцы — важнае праграмнае забеспячэнне спыніла працу. Здарэнне адбылося ў ЗША яшчэ ў лютым, але пра яго стала вядома толькі цяпер, піша 42.tut.by.

Адзначаецца, што з-за абнаўлення антывіруса праблема ўзнікла з комплексам Merge Hemo, які выракарыстоўваецца для кантроля працэдуры катэтэрызацыі сэрца. Раптоўна экран камп'ютара стаў чорным. На працягу пяці хвілін медыкі спрабавалі яго запусціць, каб працягнуць аперацыю. Пацыент у гэты час быў пад наркозам.

Было праведзена расследаванне здарэння і высветлілася, што прычынай збою стала праграма-антывірус. Чалавек, які ўсталяваў яе на камп'ютары, запланаваў поўнае сканаванне штогадзіну, што і адбылося падчас аперацыі. У выніку медыкі здолелі перагрузіць камп'ютар і паспяхова завяршыць аперацыю. На стан яго здароўя здарэнне не паўплывала.