АБСЕ пачала нефармальныя кансультацыі для аднаўлення працы мінскага офіса
Старшыня АБСЕ Літва пачала нефармальныя кансультацыі для аднаўлення працы мінскага офіса, паведаміў 3 студзеня сайт арганізацыі са спасылкай на міністра замежных спраў Літвы Аўдронюса Ажубаліса, паведамляе БелаПАН.
"Я глыбока шкадую, што беларускія ўлады не працягнулі мандат Офіса АБСЕ ў Мінску, — заявіў дыпламат. — Старшынства АБСЕ будзе працаваць з Беларуссю і іншымі членамі АБСЕ, каб прадоўжыць важную працу арганізацыі ў краіне. Мы пачалі нефармальныя кансультацыі, каб знайсці прымальнае для ўсіх рашэнне".