Абставіны смерці лыжніка ў Сілічах вывучае пракуратура

Пракуратура Лагойскага раёна правядзе праверку па факце смерці лыжніка ў Рэспубліканскім гарналыжным цэнтры Сілічы. Па яе выніках будзе прынятае рашэнне пра ўзбуджэнне крымінальнай справы.
Нагадаем, няшчасны выпадак адбыўся вечарам 15 студзеня. На 49-гадовага мінчука наехаў снегаход, які ехаў па выкліку. Мужчына атрымаў шматлікія траўмы, у яго былі пашкоджаныя амаль усе ўнутраныя органы. Выратаваць пацярпелага лекары не здолелі.

Інтэрфакс