Абвешчаныя лаўрэаты прэміі ААН у галіне правоў чалавека за 2008 год
Сталі вядомыя імёны лаўрэатаў прэміі ААН у галіне правоў чалавека за 2008 год. Сярод іх называюцца былы Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Луіза Арбур, былая кіраўніца пакістанскай Народнай партыі Беназір Бхута і адвакат пакаранага экс-прэзідэнта Ірака Садама Хусейна Рамсэй Кларк. У спісе таксама ёсць праваабаронца з Ямайкі Каралін Гомес, дырэктар шпіталя ў Букаву (Дэмакратычная Рэспубліка Конга) Дэніс Муквеге і няўрадавая арганізацыя "Х'юман райтс вотч". Беназір Бхута і амерыканскай манашцы-місіянерцы Дораці Станг гэтая высокая ўзнагарода будзе нададзеная пасмяротна.
Прэміі будуць уручаныя 10 снежня 2008 гады на ўрачыстым паседжанні Генасамблеі ААН, прысвечаным 60-м угодкам прыняцця Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
Прэмія ААН у галіне правоў чалавека была заснаваная ў 1966 годзе і прысуджаецца раз на пяць гадоў тым, хто зрабіў выбітны ўнёсак у справу заахвочвання і абароны правоў чалавека.
"Інтэрфакс"