Абвінавачаным па "справе 14-ці" патрабуюць даць два гады абмежавання волі
27 траўня ў судзе Цэнтральнага раёна Менска працягваецца працэс па справе аб падзеях 10 студзеня 2008 года ў Мінску. За ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў судзяць Міхаіла Субача, Паўла Вінаградава і Максіма Дашука. У сваім выступе дзяржаўны абвінаваўца палічыў, што на падставе паказанняў сведкаў, матэрыялаў справы і відэаматэрыялаў іх віна цалкам даказаная. Ён запатрабаваў прысудзіць іх да двух гадоў абмежавання волі без адпраўлення ў папраўчую ўстанову.
Як нагадвае БелаПАН, 10 студзеня ў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў прынялі ўдзел больш за тры тысячы чалавек, з іх 27 былі затрыманыя і 23 — асуджаныя.
Як нагадвае БелаПАН, 10 студзеня ў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў прынялі ўдзел больш за тры тысячы чалавек, з іх 27 былі затрыманыя і 23 — асуджаныя.