Ачагі верхавога агню ў зоне ЧАЭС ліквідаваныя, радыяцыя — у норме

У чарнобыльскай зоне ліквідавалі ачагі верхавога агню і спынілі фронт пажару. Пра гэта паведаміў у сваім Фэйсбуку выканаўца абавязкаў старшыня Дзяржаўнай службы надзвычайных сітуацый Украіны Зоран Шкірак.

Паводле яго інфармацыі, сітуацыя значна палепшылася з параўнанні з учорашнім днём і цяпер кантралюецца на 100%. Ёсць асобныя распаўсюджанні агню на маленькія часткі маладых дрэваў, але яны нязначныя і звязаныя з парывамі ветру. На значнай тэрыторыі пацягваюць тлець трава і згарэлыя дрэвы. Пажарная авіяцыя працягвае тушыць рэшткі агню.

“Радыяцыйны фон у норме, ніякіх пагрозаў няма”, — адзначыў Шкірак.

Пажар на тэрыторыі лясной гаспадаркі “Чарнобыльская пушча” ў Зоне адчужэння ўзнік 28 красавіка ў 12.45. Агонь ахапіў каля 320 гектараў. Міністр унутраных справаў Украіны Арсен Авакаў заявіў, што сярод магчымых прычын пажару разглядаецца падпал.