Ацяпленне ў мінскіх кватэрах могуць уключыць ужо на гэтым тыдні
Цяпло ў дамах мінчукоў можа з'явіцца ўжо на гэтым тыдні. Пра гэта 4 кастрычніка паведаміў начальнік аддзела энергетыкі Мінгарвыканкаму Анатоль Лаўнічук. Лаўнічук: "Дзіцячыя сады і школы ўжо практычна ўключаныя, таму што з 1 кастрычніка пачалося падключэнне. Натуральна, усе не ўключыліся, таму што гэты працэс трошачкі зацягваецца. Аналагічна і па жылым фондзе: уключэнне будзе дзесьці на працягу тыдня. Гэта па тэхнічных магчымасцях — адразу трэба вельмі вялікую колькасць вады падаць у сетку. Для такога гораду, як Мінск, гэта практычна немагчыма".
Нагадаем, ацяпленне ў кватэрах уключаюць пры ўмове тэмпературы на дварэ +8 градусаў і ніжэй на працягу пяці дзён.
Нагадаем, ацяпленне ў кватэрах уключаюць пры ўмове тэмпературы на дварэ +8 градусаў і ніжэй на працягу пяці дзён.