Ацяпленне ў жылых дамах Мінска ўключаць не раней за панядзелак

У жылым фондзе Мінска ацяпленне плануецца ўключыць не раней за панядзелак 15 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў Галоўным вытворчым упраўленні жыллёвай гаспадаркі Мінгарвыканкама. Нагадаем, згодна з нарматывамі, ацяпленне ў кватэры будзе дадзена ў выпадку, калі сярэдняя тэмпература паветра на працягу 5 дзён не перавышае +8. Такі тэмпературны рэжым трымаецца ўжо трэці дзень.

Такім чынам, калі да панядзелка не пацяплее, то ёсць усе падставы для ўключэння ацяплення. У гэтым выпадку дамы будуць падключацца паэтапна —па 20% штодня.

Затым батарэі пацяплеюць у грамадскіх і адміністрацыйных будынках. У апошнюю чаргу — у прамысловых прадпрыемствах.

БЕЛТА