Ад 2006 году колькасць казіно ў Беларусі ўзрасла ўтрая

Ад 2006 года ў Беларусі амаль утрая павялічылася колькасць казіно. На пачатак 2010 года ў краіне працавала 34 казіно, 400 заляў гульнявых аўтаматаў і 164 букмекерскія канторы. Уздым гэтага рынку ў Беларусі пачаўся пасля таго, як расійскія дэпутаты вырашылі сканцэнтраваць увесь гульнявы бізнэс у чатырох спецыяльных рэзервацыях. Расійскія прадпрымальнікі вырашылі перанесці свой бізнэс у Беларусь. Адной з першых свае фірмы тут адчыніла Ritzio Entertainment Group, якая была ў Расіі найбуйнейшым оператарам гэтага бізнэсу. Увосень 2009 года ў цэнтры Мінску адчынілася казіно “Шангры Ла”, якое раней працавала ў Маскве на Пушкінскай плошчы.

Беларусь стараецца таксама палепшыць умовы для вядзення іншых відаў бізнэсу, адзначае інфармацыйны партал D-pils.lv. Летась час рэгістрацыі кампаніі скарацілі да аднаго дня і ўвялі падатковыя льготы для інвестараў. У адказ трэба быць лаяльным да рэжыму і браць на сябе “сацыяльную нагрузку”, напрыклад, шэфства над саветам ветэранам ці калгасам.