Ад наступнай эпідэміі грыпу памрэ да 50 мільёнаў?
Брытанцы апублiкавалi даклад, у якiм утрымлiваюцца трывожныя звесткi: па-першае, наступная эпiдэмiя грыпу непазбежная, а па-другое, яна стане адной з самых маштабных. Паводле папярэднiх ацэнак, ахвярамi могуць стаць да 50 мiльёнаў чалавек. Каб прадухiлiць пераможнае шэсце грыпу па планеце, камiтэт палаты лордаў выступiў з заклiкам стварыць спецыялiзаваную мiжнародную сiстэму, якая адсочвала б ход захворвання ў краiнах, якiя развiваюцца.
Па меркаваннi iнiцыятараў, гэта дапаможа аператыўна рэагаваць у тых выпадках, калi грып пачне праяўляць сябе ў развiтых дзяржавах. Найбольшую асцярогу цяпер выклiкаюць дзве разнавiднасцi захворвання: "iспанка" i птушыны грып.
“Звязда”