Ад перамоваў да “Перамогі”: што робіць Кабінет — стрым з Кавалеўскім
Валерый Кавалеўскі / Еўрарадыё
Прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета не толькі публічна сабраліся поўным складам у Варшаве, але і падзяліліся з беларусамі тым, над чым яны цяпер найбольш актыўна працуюць. Як высветлілася, на першым месцы — выпрацоўка дзеянняў у межах “сілавога сцэнара”, дапамога беларускім добраахвотнікам. І намер наладжваць з Украінай “афіцыйныя адносіны”.
Якое месца застаецца для дыпламатыі ў стратэгіі “сілавога сцэнара”? Што перашкаджае наладжванню “афіцыйных адносінаў” з Украінай і пры чым тут размовы пра агентаў КДБ-ФСБ? Ці могуць дэмсілы з-за мяжы ўплываць на сітуацыю ў Беларусі і ці будзе пашырацца дыскрымінацыя беларусаў за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, прадстаўнік па замежных справах Валерый Кавалеўскі.