Ад сваіх умоваў наконт Мытнага саюзу Беларусь не адмаўлялася

Беларусь захоўвае свае патрабаванні наконт умоваў уваходжання ў Мытны саюз. Пра гэта заявіў першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка, перадае БЕЛТА. Са словаў спадара Сямашкі, умовы Беларусі зразумелыя. Цяпер ідзе нармальная праца па абмеркаванні гэтых пытанняў. Адказы на іх будуць вядомыя 4-5 ліпеня. Нагадаем, што 5 ліпеня ў Астане адбудзецца паседжанне рады ЕўрАзЭс і вышэйшага органа Мытнага саюзу на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў.