Ад Вялікабрытаніі на "Еўрабачанне" паедзе былы смяцяр

На конкурс выканаўцаў "Еўрабачанне 2008", які пройдзе ў Бялградзе 24 мая, ад Вялікабрытаніі паедзе былы смяцяр Эндзі Эбрахэм. 43-гадовы Эбрахэм перамог на папярэднім адборы пяцярых іншых кандыдатаў, у тым ліку зорку знакамітай мыльнай оперы "EastEnders"- актрысу Мішэль Гэйл.

За Эбрахэма прагаласавала большасць гледачоў, якія вызначалі, хто паедзе на конкурс ад Вялікабрытаніі. "Я проста ашаломлены, - заявіў спявак. - Што я магу сказаць, публіка прагаласавала за мяне, і я на сёмым небе".

Як адзначае Reuters, гэта ўжо не першы гучны поспех Эбрахэма: яго дэбютны альбом "The Impossible Dream" адразу патрапіў на высокія пазіцыі ў чартах. За першы тыдзень было прададзена 180 тысяч асобнікаў.

Тым не менш, некаторыя музычныя букмекеры мяркуюць, што Эбрахэм наўрад ці зможа перамагчы на "Еўрабачанні". Букмекерская кантора William Hill лічыць яго аўтсайдарам і прымае стаўкі дваццаць пяць да аднаго.

Фота: wikipedia.org