Ад землятрусу на Гаіці загінулі дзясяткі тысяч чалавек

Землятрус на Гаіці можа ўзначаліць спіс самых страшных па ліку чалавечых ахвяр землятрусаў за апошнія дзесяцігоддзі, а магчыма — і стагоддзі. Па розных прагнозах, гаворка можа ісці пра дзясяткі ці сотні тысяч ахвяр. Менавіта пра такія лічбы гаварылі 13 студзеня афіцыйныя асобы ў сталіцы краіны — Порт-о-Прэнсе. Прэм'ер-міністр краіны Жан-Макс Бельрыў заявіў, што лік загінулых можа перавысіць сто тысяч чалавек. А гаіцянскі сенатар Юры Латарцю заявіў агенцтву Асашыэйтэд прэс, што загінулых можа быць да паўмільёна.

Зрэшты, ёсць і больш умераныя ацэнкі. Прэзідэнт Гаіці Рэнэ Прэваль кажа, што лік ахвяр складзе ад 30 да 50 тысяч чалавек.

Як нагадвае РІА "Новости", адна з найбяднейшых краінаў свету перажыла магутныя падземныя ўдараў магнітудай 7,0 і 5,9 бала

Пакуль самым смяротным землятрусам за ўсю гісторыю чалавецтва лічыцца землятрус у кітайскім Шеньсі у 1556 году. У выніку гэтага бедства загінулі каля 830 тысяч чалавек.

Падчас сумна знакамітага землятрусу ў Індыйскім акіяне ў снежні 2004 года загінулі 229 тысяч 866 чалавек. Але яны пераважна сталі ахвярамі цунамі, выкліканага падземным штуршком.