Адбылася чэшска-польска-беларуская дыскусія пра таталітарнае мінулае
Чэшска-польска-беларуская дыскусія на тэму агульнага таталітарнага мінулага адбылася ў Гродне. Арганізатарамі мерапрыемства выступіў Гродзенскі “Рух за Свабоду”. Падчас дыскусіі разглядаліся пытанні, якія датычыліся агульнага таталітарнага мінулага Чэхіі, Польшчы, Беларусі. Сустрэчу праводзілі доктар гісторыі Патрык Плескот, супрацоўнік Інстытута нацыянальнай памяці (Польшча) і доктар гісторыі Петр Роўбла, супрацоўнік Інстытута сучаснай гісторыі Акадэміі навук Чэхіі.
Былі закранутыя тэмы гісторыі апазіцыйных рухаў і дзяржаваў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы 1945-1989, дзяржаўных ідэалогій, дзейнасць камуністычных спецслужбаў гэтых краінаў, трагедыі звычайных людзей і іншыя.
“Цяжка сказаць, чаго павінна чакаць Беларусь і які шлях яна абярэ для сабе. У любым выпадку гэта працэс доўгі і ахвярны. Трэба змагацца, бо толькі такім чынам здабываецца вольнасць ”, — зазначыў доктар гісторыі Патрык Плескот.
Патрык Плескот
Пётр Роўбла