Адбылося першае пасяджэнне аргкамітэта Беларускага еўрапейскага форума
Першае пасяджэнне аргкамітэта Беларускага еўрапейскага форума адбылося ў чацвер. У ім удзельнічалі прадстаўнікі руху "За Свабоду", "Маладога фронту", аргкамітэтаў Партыі свабоды і прагрэса і партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", "Правага альянсу", "Маладой Беларусі" ды шэрагу іншых рэспубліканскіх і рэгіянальных арганізацый.
Нагадаем, Беларускі еўрапейскі форум мусіць прайсці ў сярэдзіне лістапада. На пасаду старшыні аргкамітэта аднагалосна абраны Аляксандр Мілінкевіч.
З мэтай арганізацыі правядзення рэгіянальных сходаў, на якіх будуць вылучацца дэлегаты на форум, прынятае рашэнне пра стварэнне абласных аргкамітэтаў, а таксама складзены папярэдні графік правядзення абласных нарадаў, паведамляе прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча.