Аддзелы адукацыі па Гродзеншчыне абавязалі стварыць Інтэрнэт-сайты

Усе аддзелы адукацыі па Гродзенскай вобласці павінны стварыць свае старонкі ў Інтэрнэце. Праца ў гэтым кірунку распачата ўпраўленнямі адукацыі гарадскіх і раённых выканкамаў.

Аднак, у дзяржаўных установах па традыцыі няма спецыялістаў, якія б маглі якасна рэалізоўваць гэтыя праекты ў сусветным павуцінні. На сённяшні дзень гэтую працу выконваюць звычайныя праграмісты розных аддзелаў, якія ніколі не вучыліся ствараць сайты.

Як вынік гэтай працы — нізкая якасць сайтаў і іх кепская інфарматыўнасць. Таму ў Гродзенскім інстытуце павышэння кваліфікацыі пачалі праводзіць навучанне па стварэнні старонак у Інтэрнэце.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна