Ад’езд студэнтаў за мяжу — не ўцечка мазгоў, лічаць у БДУ

Выезд беларускіх студэнтаў на навучанне за мяжу — гэта яшчэ не ўцечка мазгоў. Такое меркаванне выказаў 4 лістапада на сесіі па адукацыі XIII Мінскага форуму начальнік упраўленне міжнародных сувязяў БДУ Ўладзімір Ціханаў. На яго думку, у Беларусі праблема гэтак званага “брэйн дрэйну” людзей з навуковымі ступенямі цалкам падобная да такой самай праблемы ў Нямеччыне. Аднак надзвычайнай небяспекі для навуковага фонду краіны яна не ўяўляе. Прадстаўнік БДУ таксама лічыць, што няма ніякіх палітычных прычынаў у ад’ездзе беларускіх студэнтаў за мяжу. Паводле статыстыкі ўніверсітэта, за восем месяцаў 2010 года ў замежных камандзіроўках пабывалі 440 студэнтаў і 615 выкладчыкаў галоўнай ВНУ краіны, інфармуе БелаПАН.