Адказнасць за адпачываючых у Егіпце беларускія турфірмы на сябе не бяруць
Продаж пуцёвак у Егіпет у Беларусі не спыняецца, тым больш, што масавыя беспарадкі ў гэтай дзяржаве ідуць на спад.
У Беларусі сталі спрабаваць абмяжоўваць паездкі сваіх грамадзян у Егіпет. "Белавія" заявіла пра намер спыніць рэйсы ў гэту краіну. Разам з тым цяпер у Егіпце знаходзіцца каля тысячы беларусаў, і продажы тураў працягваюцца, паведамляе "Ежедневник".
Старшыня Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый Валянцін Цехмейстер распавёў, што колькасць адмоў ад тураў у Егіпет цяпер складае ад 10 да 40 адсоткаў. "Шматлікія кампаніі сапраўды выжываюць у зімовы перыяд менавіта за кошт Егіпту. І беспарадкі на гэтых фірмах адбіліся значна", - распавёў ён.
Цехмейстер адзначыў, што калі турысты жадаюць адправіцца ў Егіпет, з іх бярэцца распіска, што яны былі папярэджаны і што ім была прадстаўлена поўная інфармацыя пра сітуацыю ў гэтай краіне. У дадзеным выпадку адказнасць за вандраванне ўскладаецца на грамадзян.
"Калі чалавек жадае адпачываць на свой страх і рызыку, плаціць за гэта грошы, ён мае на гэта права. Цяпер, калі практыкуюцца экстрым-туры ў Чарнобыль, чаму не можа быць і тураў у Егіпет? ", - лічыць эксперт.
"Калі не будзе палётаў з Мінска, але ў Беларусі будуць ахвотнікі патрапіць у Егіпет, турфірмы знойдуць, як іх туды даставіць, напрыклад, з Кіева ці Вільні. Бо жаданне кліента – закон для туркампаніі", - дадаў Цехмейстер.