АДКБ і Пераходны кабінет: у чым падабенства — стрым з Усавым
Колькасць канфліктаў уздоўж расійскай мяжы ўзрастае: следам за сутычкамі паміж вайскоўцамі Арменіі і Азербайджана з’явілася інфармацыя пра перастрэлкі на мяжы Кыргызстана і Таджыкістана. Адметна, што апроч Азербайджана ўсе пералічаныя краіны з’яўляюцца сябрамі АДКБ. Працягваецца і вызваленне ўкраінскай арміяй акупаваных Расіяй тэрыторый. Што выклікае шызафрэнічную рэакцыю не толькі ў расійскіх, але і ў лукашэнкаўскіх прапагандыстаў ды так званых палітолагаў і палітыкаў.
Пра што сведчыць рэакцыя АДКБ на канфлікт паміж Азербайджанам і Арменіяй? Што не так у рэакцыі Аб’яднанага пераходнага кабінета адносна падзей ва Украіне? Расійскі пашпарт Валерыя Сахашчыка — якое ён мае значэнне і якое да гэтай сітуацыі мае дачыненне Зянон Пазняк? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.