Адкрыццё офісу Еўракамісіі ў Мінску запланаванае на 7 сакавіка
На 7 сакавіка запланаванае адкрыццё офісу Еўракамісіі (выканаўчай ўлады Еўрасаюза) ў Мінску. Пра гэта паведамляе "Радыё Свабода" са спасылкай на высокапастаўленага
чыноўніка ЕС. Мяркуецца, што падпісанне адпаведнага дакумента
адбудзецца ў Бруселі.
Нагадаем, дагэтуль беларускімі справамі займаецца офіс Еўракамісіі, які знаходзіцца ў Кіеве і ахоплівае сваёй дзейнасцю Украіну і Беларусь.
ЕС прапанаваў уладам Беларусі стварыць у Мінску самастойны офіс Еўракамісіі яшчэ ў пачатку 2006 года. Але сваю згоду на гэта Аляксандр Лукашэнка не даваў амаль два гады.