Адкрыты кубак СНД па плаванні ў ластах пройдзе ў Мінску 5-6 снежня

Адкрыты кубак СНД па плаванні ў ластах "Кубак Садружнасці — 2009" пройдзе ў Мінску 5-6 снежня. У спаборніцтвах прымуць удзел 18 камандаў — больш за 260 беларускіх і расійскіх спартоўцаў, паведамляе БЕЛТА. Беларусь прадставяць спартоўцы Мінску, Наваполацку, Жлобіна і Мінскай вобласці. Удзельнікі будуць спаборнічаць у трох узроставых катэгорыях: 1990 года нараджэння і старэйшыя, 1991-1992 года нараджэння, 1993 года нараджэння і маладзейшыя.

Спаборніцтвы такога рангу праходзяць у краіне трэці раз. Першыя старты плыўцоў у ластах адбыліся ў снежні 2006 года.