Адміністрацыя Мазырскай калоніі прызнае, што Андрэй Клімаў "палітычны"

Палітвязня Андрэя Клімава ў "сталыпінскім" вагоне прывезлі ў Мазырскую калонію строгага рэжыма, дзе яму давядзецца адбыць яшчэ паўтара года з двух, якімі яго пакараў суд за публікацыю ў Інтэрнэце. Радыё Свабода датэлефанавалася да калоніі і супрацоўнік гэтай установы пацвердзіў, што Клімаў ужо ў іх:

"Клімаў? Гэты палітычны? Зараз пагляджу. Андрэй Яўгенавіч? Так, у нас”.

Адзначым, што ў Клімава хранічнае захворванне сэрца - стэнакардыя.