Адміністрацыя прэзідэнта адмовілася прымаць паштоўкі "Гавары праўду"
Уладзімір Някляеў панёс у прыёмную прэзідэнта 50 паштовак "Гавары праўду", сабраных у рэгіёнах краіны. У іх людзі выказвалі свае набалелыя праблемы Супрацоўнік Адміністрацыі Пётр Катушкін адмовіўся прымаць паштоўкі. Па яго словах, прыёмная працуе толькі з асабістымі зваротамі грамадзян. Някляеў жа, нібыта, мусіў мець натарыяльна завераную даверанасць ад кожнага з аўтараў паштовак.
Фота Змітра Лукашука
Фота Змітра Лукашука