Адмову распачаць справу па факце гібелі Бябеніна можна абскардзіць

Рашэнне аб адмове распачаць крымінальную справу па факце смерці Алега Бябеніна можа быць абскарджана, паведамілі БелаПАН у пракуратуры Мінскай вобласці. Гэта дазваляе зрабіць артыкул 178 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Абскардзіць прынятае рашэнне магчыма пракурору ці праз суд. Зрабіць гэта могуць сваякі загінулага журналіста. Днямі пракуратура Мінскай вобласці паўторна адмовілася распачынаць адпаведную крымінальную справу. 3 снежня 2010 года рашэнне аб адмове было прынятае, бо скончыўся трохмесячны тэрмін правядзення праверкі і падставаў для крымінальнай справы не знайшлося. Праверка выявіла, што журналіст скончыў жыццё самагубствам.

Цела Алега Бябеніна, заснавальніка і кіраўнік папулярнага сайта Харыі’97 было знойдзена ў яго загарадным доме ў вёсцы Пярхурава ў Дзяржынскім раёне. Ён быў засілены. Да праверкі абставінаў смерці журналіста далучаліся эксперты АБСЕ, якія таксама прыйшлі да высновы, што гэта быў суіцыд.