Адна справа супраць Арцёма Дубскага спынена, але афармляецца другая
Крымінальная справа ў адносінах маладафронтаўца Арцёма Дубскага па абвінавачванню яго ў нанясенні маёмасных стратаў завяршылася прымірэннем бакоў. Аднак цяпер супраць актывіста афармляецца іншая справа.
Як паведамляе БелаПАН, Дубскага абвінавачвалі ў тым, што ён нібыта выкарыстаў чужую SIM-карту для выхаду ў Інтэрнэт з мабільнага тэлефона, чым нанёс страты яе ўладальніку ў памеры 5 млн рублёў. Паколькі маці Дубскага заплаціла гэтую суму пацярпелай, апошняя заявіла ў судзе, што не мае болей прэтэнзій да маладога чалавека.
Адразу пасля спынення судовага працэсу Арцёма Дубскага міліцыянты завезлі ў Асіповіцкі РАУС для афармлення дакументаў па другой крымінальнай справе, распачатай за ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі.
Нагадаем, актывіст - адзін з фігурантаў "справы 14-ці". Летась ён быў асуджаны на два гады абмежавання волі за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў у сталіцы. 13 лютага Дубскага знялі з цягніка ў Гомелі, калі ён спрабаваў выехаць у Расію, а да гэтага ён выязджаў ва Ўкраіну. Ад таго часу ён знаходзіўся ў бабруйскім следчым ізалятары.