Адна з узнагародаў Аляксандра Лукашэнкі прызнаная судом "нелегітымнаю"
Суд Расійскай Федэрацыі прызнаў незаконным існаванне і дзейнасць "Акадэміі праблемаў бяспекі, абароны і правапарадку". Ордэны, якімі ўзнагароджвала акадэмія Маргарэт Тэтчар, Аляксандра Лукашэнку і Юлію Цімашэнку, прызнаныя "нелегітымнымі". Як паведамляе сайт life.ru, расійская Генпракуратура зацікавілася дзейнасцю акадэміі восенню 2008-га. Узнагароды, якія ёй раздаваліся, былі вельмі падобныя на дзяржаўныя. Цяпер пракуратура заяўляе, што акадэмія незаконна пазыцыянавала сябе як дзяржаўная структура. Акадэмія паспела заснаваць ордэн Пятра Вялікага, Святога князя Аляксандра Неўскага, ордэн "Вялікай Перамогі", ордэн Кацярыны Вялікай, ордэн Жукава ды іншыя.