Аднаўляецца суд над актывістам "Гавары праўду!" Міхасём Башурам

18 кастрычніка ў Савецкім судзе Мінску адновіцца працэс у справе Міхася Башуры. Як нагадвае Радыё "Свабода", актывіста кампаніі "Гавары праўду!" судзяць за нібыта паўторную падробку дакумэнтаў. Працэс над Башурам пачаўся 11 кастрычніка. А 15 кастрычніка пракурор Галіна Корнева нечакана папрасіла зрабіць перапынак, каб перафармуляваць абвінавачаньне.

Адвакат Башуры Тамара Сідарэнка ў каментары Еўрарадыё казала, што абвінавачанне, верагодна, будзе змененае на больш цяжкое.