Адноўленай на працы санітарцы кампенсавалі толькі грошы за лекі
Толькі 200 тысяч рублёў прысудзіў Ганцавіцкі суд у якасці кампенсацыі санітарцы з мясцовага шпіталя Галіне Рылка. Яе спачатку звольнілі - нібыта за прагулы, а потым, паводле загаду Міністэрства аховы здароўя, вярнулі на працу. Кабета, якая выхоўвае дваіх дзяцей, хацела ў якасці кампенсацыі атрымаць 4 млн рублёў - за тое, што знервавалася, падарвала здароўе. Рашэнне суда не задавальняе і адміністрацыю шпіталя: там лічаць, што санітарцы плаціць няма за што.
Як паведамляе газета "Ганцавіцкі час", санітарка збіраецца скардзіцца далей, бо ёй вярнулі толькі грошы за лекі - паводле квіткоў на пілюлі.
Як паведамляе газета "Ганцавіцкі час", санітарка збіраецца скардзіцца далей, бо ёй вярнулі толькі грошы за лекі - паводле квіткоў на пілюлі.