Адпачывальнікі на Браславах пагражаюць рэдкім відам раслінаў

Адпачывальнікі, якія прыбываюць на тэрыторыю Нацыянальнага парку "Браслаўскія азёры", пагражаюць папуляцыям рэдкіх відаў раслінаў.  Таму навукоўцы з Інстытута эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі правялі працу па інвентарызацыі найбольш каштоўных тэрыторый. Выдзелена 6 такіх участкаў, падрыхтаваны рэкамендацыі па іх ахове. У спіс трапілі перашыек паміж азёрамі Струста і Снуды, заходнія берагі гэтых двух азёраў, наваколле вёскі Слабодка, усходні бераг возера Дрысвяты ды іншыя.

Як адзначае сайт "Весткі.info", на тэрыторыі Нацыянальнага парка “Браслаўскія азёры” выяўлена 27 відаў раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, а 5 маюць ахоўны статус еўрапейскага ўзроўню.