Адстаўны начальнік мінскай ДАІ Васіль Бульбянкоў вярнуўся на працу

Цяпер ён працуе намеснікам начальніка ДАІ Рэспублікі. Нагадаем, што ў студзені гэтага года начальнік Васіль Бульбянкоў даволі нечакана быў адпраўлены ў адстаўку ў сувязі з выслугай гадоў.
У міліцэйскі колах хадзілі чуткі, што адстаўка Бульбянкова звязаная з яго адмоўным стаўленнем да праграмы “мінус 100”, якая вельмі падабаецца міністру ўнутраных спраў. У выніку Навумаў і прапанаваў Бульбянкову сысці.

Але, як паведамляе “Беларускі партызан”, кіраўніцтва МУС угаварыла яго застацца: літаральна праз паўтара месяца пасля адстаўкі ён зноў вярнуўся на кіруючую працу.