Адвакат Э.Зэльцэра вывучае лекі амерыканца за апошнія 15 гадоў
Адвакат Эмануіла Зэльцэра Дзмітры Гарачка зрабіў запыт да ягонага лекара ў ЗША. Гарачка просіць даць спіс лекаў, якія яго падабаронны прымаў апошнія 15 гадоў. Дз.Гарачка разлічвае, што амерыканскі доктар пацвердзіць, што лекі, канфіскаваныя ў Зэльцэра, былі прапісаныя яму на працягу апошніх гадоў. Таксама адвакат паведаміў, што абвінавачванні па артыкулах аб распаўсюджванні і кантрабандзе наркотыкаў Э.Зэльцэру пакуль яшчэ не выстаўленыя.
"Інтэрфакс"
"Інтэрфакс"