Адвакат Сапелка патрабуе праз суд вызваліць Саннікава і Севярынца

Адвакат Паўла Севярынца і Андрэя Саннікава Павел Сапелка падаў скаргу ў суд Цэнтральнага раёна Мінска, паведамляе БелаПАН. У скарзе змешчанае патрабаванне адмяніць кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саннікаву і кіраўніку выбарчага штаба кандыдату ў прэзідэнты Віталю Рымашэўскаму Паўлу Севярынцу меру стрымання ў выглядзе знаходжання пад вартай.

Адвакат мяркуе, што яны мусяць быць вызваленыя.

23 снежня мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту была выбрана датычна ўсіх 19 падазраваных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.