Адвакаты рыхтуюць скаргу на змену меры стрымання Ўладзіміру Някляеву

Адвакат кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева – Уладзімір Букштынов рыхтуе скаргу на змену меры стрымяння свайму падабароннаму. Аб гэтым паведаміла адвакат Някляева Тамара Сідарэнка. Хутчэй за ўсё, 3 студзеня адвакат падасць скаргу.

Тамара Сідарэнка распавяла, што 31 снежня 2010 года ў яе ізноў не атрымалася сустрэцца з Уладзімірам Някляевым. Як звычайна, кабінеты ў СІЗА КДБ, прызначаныя для сустрэч, зноў аказаліся занятымі, перадае "Белорусский партизан".