Адвакаты сям’і памерлага мільярдэра напісалі ліст генпракурору Васілевічу
Адкрыты ліст напісалі генеральнаму пракурору Беларусі Рыгору Васілевічу брытанскія адвакаты сям’і нядаўна памерлага ў Лондане мільярдэра Бадры Патаркацышвілі. Такі самы ліст накіраваны і ў адрас прэм’ер-міністра Грузіі Ладо
Гургенідзэ. Адвакаты абвінавачваюць амерыканскага інвестыцыйнага
банкіра Джозэфа Кея ў спробе незаконна завалодаць маёмасцю бізнэсмена.
Васілевіча патурбавалі невыпадкова. 12 сакавіка ў мінскім аэрапорце быў затрыманы амерыканскі адвакат Эмануіл Зэльцэр, якога называюць “вядомым экспертам у справах барацьбы з адмываннем грошай”. Нібыта, гэта было зроблена па просьбе расійскіх праваахоўных органаў.
З ліста брытанскіх адвакатаў сям’і Бадры Патаркацышвілі высвятляецца, што Зэльцэр разам з Кеем збіраўся завалодаць спадчынай мільярдэра. Для гэтага яны выкарыстоўвалі сфальшаваныя дакументы, нібыта, падпісаныя Патаркацышвілі, інфармуе сайт nregion.com.
Былы расійскі алігарх Барыс Беразоўскі пацвярджае, што Кей (яго ён называе эмігрантам з Грузіі Іосіфам Какалашвілі) і Зэльцэр (эмігрант з Малдовы) – махляры. Як паведамляе сайт “Новости-Грузия”, Беразоўскі сцвярджае, што яны спрабавалі завалодаць маёмасцю мільярдэра па ўсім свеце, у тым ліку ў Грузіі і Беларусі.