Адзін з ветэранаў БНФ Брэстчыны заявіў аб выхадзе з партыі

Брэсцкі праваабаронца Ўладзімір Вялічкін заявіў аб сваім выхадзе з Партыі БНФ. Для Еўрарадыё спадар Вялічкін так патлумачыў свой крок:
"Мяне абурае дзейнасць новаабранага кіраўніцтва Партыі БНФ. Я ўсё-такі праваабаронца і хачу найперш жыць па нейкіх пэўных законах. Калі кіраўніцтва не трымаецца нават статуту партыі, то такім кіраўнікам не месца ў палітыцы".

Партыйны з’езд прайшоў у траўні ў Мінску. Тады дэлегатамі на яго паехалі былыя кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў і прызначаныя імі чальцы іх камандаў, патлумачыў спадар Вялічкін. З’езд быў прызнаны Міністэрствам юстыцыі нелегітымным.