Аэрапорт Мінск-2 гатовы прымаць самалёты, якім перашкодзіў ісландскі вулкан
Нацыянальны аэрапорт "Мінск" гатовы прымаць самалёты, якія адхіліліся ад маршруту з-за воблака попелу ад вывяржэння вулкана ў Ісландыі. Адміністрацыя аэрапорта заявіла агенцтву БелаПАН, што ў цяперашні час аэрапорт працуе ў штатным рэжыме. Між тым, у сувязі з закрыццём паветранай прасторы над Вялікабрытаніяй рэйс Мінск — Лондан — Мінск кампаніі "Белавія", запланаваны на раніцу 16 красавіка, адменены.
Вывяржэнне вулкана Эяф'ялаекюль у Ісландыі 15 красавіка блакавала паветраную прастору Заходняй Еўропы. Велізарныя клубы попелу і пары, якія ўзняліся над Атлантыкай, вымусілі аэрапорты дзясятка краінаў адмяніць палёты.
Агулам у гэты дзень ва ўсёй Еўропе было адменена ад 5 да 6 тысяч авіярэйсаў. Вулканічнае воблака закранула Скандынавію і рухаецца ў бок краін Бенілюкса.
Тым часам усё больш еўрапейскіх краін закрываюць паветраную прастору для палётаў. З-за воблака попелу цалкам закрыла сваё неба Латвія. Польскія ўлады ўвялі забарону на палёты ў паўночна-ўсходніх рэгіёнах краіны.