Aerosmith патрабуюць шмат малака і па 3 смажаныя кураняткі

Гурт Aerosmith патрабаваў па тры смажаныя кураняткі на кожнага ад арганізатараў іх канцэрта ў Лондане, які адбыўся 24 чэрвеня. Паводле LondonNet.com, Стывен Тайлэр і кампанія таксама запатрабавалі пяць асобных грымёрак і Diet Ice Tea. Да таго ж два смажаныя кураняткі трэба было падаць да канцэрту, а аднаго пасля. Але што самае цікавае – музыкі не патрабавалі ніякага алкаголю, з-за чаго Aerosmith стала адзінай цвярозай камандай падчас канцэрту, бо ўсе астатнія ўдзельнікі ўключылі выпіўку ў свае райдэры.

Тым часам расійскія арганізатары падзяліліся падрабязнасцямі райдэра Стывена Тайлэра і кампаніі для канцэртаў у Санкт-Пецербургу і Маскве. Адзін з галоўных пунктаў тэхнічнага раздзела - «ніякога абмежавання па гуку».

У бытавым райдэры сустракаюцца тыя ж патрабаванні, што і ўсюды. Акрамя асобных грымёрак, рокеры просяць яшчэ і гатэль, з пакоем, дзе яны будуць сустракацца і прымаць гасцей. Гэты пакой павінен быць упрыгожаны жывымі пальмамі і трапічнымі раслінамі, а стол накрыты срэбнымі прыборамі.

Артысты таксама замовілі стандартны набор алкаголя (па бутэльцы гарэлкі, віна, віскі, каньяку) і чамусьці «шмат малака», а Стывен Тайлер папрасіў паставіць у сваю грымёрку вялікую ўпакоўку ружовай жуйкі.

Самым кранальным момантам у райдэры з’яўляецца наступны выраз: «Мы вельмі просім вас прадукты, якія не выкарыстаеце на кухні, сабраць і раздаць бяздомным і адзінокім людзям, якія не такія шчаслівыя і якім не так пашанцавала, як нам. Няхай свет хаця б на імгненне будзе падавацца ім лепшым …».

Фота: www.radioeksen.com