Афіцэраў, якія адказвалі за запускі ядзерных ракет, адхілілі за спісванне

Прадстаўніца Ваенна-паветраных сілаў ЗША назвала паводзіны дзясяткаў афіцэраў "зусім непрыймальнымі". Каля 200 чалавек будуць вымушаныя яшчэ раз прайсці неабходныя экзамены пад строгім наглядам. З-за скандала 34 афіцэраў, якія абслугоўваюць запускі міжкантынентальных балістычных ракет, адхілілі ад пасадаў з-за абвінавачвання ў спісванні, трох чалавек пакаралі за захоўванне наркотыкаў, інфармуе ВВС.



Міністр абароны ЗША Чак Хейгал заявіў, што будзе жорстка караць за спісванне на экзаменах у стратэгічных ядзерных сілах краіны.
 

Дарэчы, летась у ЗША таксама выбухнуў скандал з афіцэрамі, якія абслугоўвалі ракеты. Стала вядома, што яны падчас дзяжурства пакідалі адкрытымі браніраваныя дзверы бункераў.



Фота — flickr.com